Членамі Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі прынята рашэнне аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!».
Членамі Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі прынята рашэнне аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!».
Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура
Расійскай Федэрацыі, саарганізатарамі – Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь і іншыя.
Канкурсантам ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную рэкламу ў намінацыях «Лепшы малюнак», «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік».
Прыём конкурсных работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life 1 кастрычніка 2024 года. Там жа размешчаны і правілы правядзення конкурснага мерапрыемства.
Пасля гэтага Нацыянальная конкурсная камісія Рэспублікі Беларусь вызначыць пераможцаў і прызёраў у кожнай намінацыі, накіруе іх работы для ўдзелу ў фінале конкурсу. Арганізатарам конкурсу таксама будуць перададзены відэаролікі для размяшчэння на афіцыйным сайце конкурсу і выкарыстання пры падрыхтоўцы розных выстаў (экспазіцый) конкурсных работ.
Фінал конкурсу пройдзе ў кастрычніку-лістападзе 2024 г., падчас якога міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх узнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў г. Масква, прымеркаваўшы да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня 2024 г.).
Прапануем Вам прыняць удзел у Міжнародным маладзёжным конкурсе.
Пракурор Лепельскага раёна
саветнік юстыцыі В.М. Жыгімонт