Рашэннем Лепельскага раённага выканаўчага камітэта №1239 ад 17 лістапада 2023 г. устаноўлена забарона выхаду на лядовае покрыва паверхневых водных аб'ектаў Лепельскага раёна ў перыяды ўтварэння і (або) разбурэння лядовага покрыва, а таксама пры недасягненні таўшчыні крышталічнага лядовага покрыва 7 сантыметраў (для адной асобы).


     У Лепельскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях звярнулі ўвагу на тое, што катэгарычна забараняецца выходзіць на вясновы лёд, і расказалі, як зразумець, што лёд ужо небяспечны. Такі лёд мае шэры, матавы, жаўтлявы колер, ужо з'явіліся праточыны, расколіны, выступаючая вада. Калі тэмпература трымаецца вышэй за нуль некалькі дзён запар, то лёд становіцца ўсё небяспечней.
     Не выходзьце на лёд: асабліва ў цёмны час сутак, у туман або мяцеліцу. Не правярайце трываласць лёду ўдарам нагі, выкарыстоўвайце пешню або палку. Калі пераходзіце па лядовым покрыве групай, трымайце дыстанцыю 5–6 метраў адзін ад аднаго. Знаходзячыся на лядовым покрыве, надзявайце ратавальны камізэль. Строга забараніце дзецям гуляць каля вадаёмаў у перыяд раставання лёду.
Што рабіць, калі апынуўся на лёдзе і ён праваліўся?
       Перш за ўсё, трэба паклікаць на дапамогу, а калі ёсць магчымасць выклікаць ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112. Захоўвайце гарызантальнае становішча і не рабіце рэзкіх рухаў. Паспрабуйце выпоўзці, абапіраючыся на край. Не ўставайце на ногі; адпаўзіце на бяспечную адлегласць і толькі потым паднімайцеся. Адразу сагрэйцеся: дапаможа сухі адзенне, цяпло, гарачае пітво.