Бо нават у дрэннае надвор'е жыхары аддаленых вёсак не павінны адчуваць сябе абдзеленымі.

Аўтакрамы Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўсаюза абслугоўваюць каля 150 вёсак раёна. Усяго 5 аўтакрам, якія ў кожны населены пункт прыязджаюць 2 разы на тыдзень. Прычым у некаторых вёсках, куды рэгулярна прыязджае аўтамагазін, пражывае ўсяго некалькі чалавек.

Журналісты ЛК пабывалі ў вёсцы Губіна.

Раздаецца некалькі гудкоў аўтамабіля — гэта сігнал вяскоўцам, што прыехала аўтакрама. Тут жа збіраюцца мясцовыя жыхары.

Што тычыцца асартыменту, то найбольшым попытам карыстаюцца малочныя прадукты, мясныя, крупы, макаронныя вырабы, хлебабулачныя вырабы.