Абгон - самы небяспечны манеўр пры кіраванні аўтамабілем. Прычым ён аднолькава небяспечны для таго, хто абганяе, для таго, каго абганяюць, і для сустрэчнага аўтамабіля. Менавіта абгоны з'яўляюцца самымі распаўсюджанымі прычынамі ДТЗ.
Абгон - самы небяспечны манеўр пры кіраванні аўтамабілем. Прычым ён аднолькава небяспечны для таго, хто абганяе, для таго, каго абганяюць, і для сустрэчнага аўтамабіля. Менавіта абгоны з'яўляюцца самымі распаўсюджанымі прычынамі ДТЗ.
Даведкава:
Увечары 12 сакавіка недалёка ад вёскі Залессе Полацкага раёна 63-гадовы кіроўца "Fiat" на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Выехаўшы на паласу сустрэчнага руху, ён сутыкнуўся з "Volkswagen Passat". 65-гадовы пасажыр "Fiat" загінула на месцы здарэння. Кіроўца гэтага ж аўта, а таксама 25-гадовыя кіроўца і пасажыр "Volkswagen" шпіталізаваны.
22 лютага каля 9 раніцы на 118 км трасы "Санкт-Пецярбург - Гомель - мяжа Украіны" адбылося сутыкненне трох аўтамабіляў. 34-гадовы мужчына, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля "Toyota", не справіўся з кіраваннем і здзейсніў датыкальнае сутыкненне з "BMW", а пасля гэтага ўрэзаўся ў "Ford". Кіроўца "Toyota" загінуў на месцы здарэння. 31-гадовы пасажыр гэтага ж аўта і дзяўчына 1998 года нараджэння, якая знаходзілася ў аўтамабілі "Ford", дастаўлены ў бальніцу.
20 студзеня каля 11 гадзін раніцы на 108 км трасы "Віцебск-Полацк-мяжа Латвійскай Рэспублікі" сутыкнуліся трактар і лесавоз "МАЗ". 46-гадовы кіроўца лесавоза пры апярэджанні здзейсніў датыкальнае сутыкненне з трактарам, якім кіраваў кіроўца 1966 года нараджэння. У выніку аварыі 54-гадовага мужчыну даставілі ў бальніцу.
Дзяржаўтаінспекцыя напамінае, што за парушэнне правілаў абгону, часткай 9 артыкула 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад 2 да 10 базавых велічынь і пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да 1 года або без пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам.
Рэкамендацыі кіроўцам:
Калі абганяеце Вы:
Пастаянна
кантралюйце сітуацыю вакол сябе. Сачыце за тым, каб ніхто не абганяў вас
у момант пачатку абгону. Неабходна праглядаць дарогу наперад і адмаўляцца
ад абгону на пад'ёме, павароце і ў месцах, дзе ёсць пешаходы або магчыма іх
нечаканае з'яўленне (у горадзе, напрыклад, каля школ).
Таксама неабходна адмовіцца ад абгону
аўтамабіля, які прытармажвае або адхіляецца ад прамалінейнага руху.