Аб'ём вытворчасці інавацыйнай прадукцыі ў тэхнапарках Беларусі за 5 гадоў вырас больш чым у 2 разы, паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

"Асаблівая ўвага надаецца развіццю тэхнапаркаў, якія становяцца пляцоўкамі па арганізацыі інавацыйных вытворчасцей. За апошнія пяць гадоў у тэхнапарках колькасць працоўных месцаў павялічана з 600 да 1,5 тыс., больш чым у два разы вырас аб'ём вытворчасці інавацыйнай прадукцыі", - сказаў Аляксандр Шумілін.

У 2017 годзе створаны чатыры тэхнапаркі і два цэнтры трансферу тэхналогій. Тэхнапаркі створаны пры БДУ і Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Цэнтр трансферу тэхналогій створаны пры Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі. Пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы створаны і тэхнапарк, і цэнтр трансферу тэхналогій. Таксама сфарміраваны новы навукова-тэхналагічны парк на базе бізнес-інкубатара "Закон і парадак" у Віцебску. "ГКНТ сумесна з аблвыканкамамі пачаў працу па фарміраванні рэгіянальных інавацыйных пляцовак у буйных раённых цэнтрах. Тэхнапаркі ўжо функцыянуюць у Наваполацку і Пінску. Вядзецца праца па іх стварэнні ў Оршы, Барысаве і Бабруйску", - адзначыў старшыня ГКНТ.

У Беларусі сфарміравана развітая сетка суб'ектаў дадзенай інфраструктуры, якая ахоплівае ўсе рэгіёны і ўключае 24 суб'екты, у тым ліку 14 навукова-тэхналагічных паркаў, 9 цэнтраў трансферу тэхналогій і Беларускі інавацыйны фонд.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)