Каля 200 крэатыўных навагодніх работ школьнікаў і навучэнцаў каледжаў і ліцэяў з усёй вобласці прадстаўлены на конкурснай выставе "ТэхнаЁлка", якая адкрылася ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі. Экспанаты выкананы з дрэва, металу, пластыку, тканіны, шкла, пластыліну, прыроднага матэрыялу, а таксама з разнастайных прадметаў побыту, якія сабраны ў незвычайныя кампазіцыі. Работы прызёраў абласнога этапу адправяцца ў канцы лістапада ў Мінск, каб прадставіць рэгіён у рэспубліканскім туры.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by