Галоўная мэта двухдзённага мерапрыемства – умацаванне ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў кіравання і ўстаноў адукацыі ў забеспячэнні сістэмнай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для аграрнага сектара эканомікі праз папулярызацыю сельскагаспадарчых прафесій і дасягненняў АПК Віцебшчыны і Беларусі.
Адным з цэнтральных падзей першага дня форуму стала выстава класаў аграрнай накіраванасці, устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі «Біржа аграпрафесій», якую ацаніў першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Ліневіч. Спікерамі дыялогавай пляцоўкі «Аграпрамысловы комплекс Віцебшчыны: інавацыі і перспектывы» выступілі старшыня Лёзненскага райвыканкама Іван Фёдараў, рэктар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Мікалай Гаўрычэнка, намеснік генеральнага дырэктара па прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці УП «Віцебскаблгаз» Канстанцін Пачэпка, намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» Надзея Грыбанава.
Таксама школьнікі здзейснілі экскурсію па ветэрынарнай акадэміі і зладзілі флэшмоб «Гэта наш выбар!». Для настаўнікаў класаў аграрнай накіраванасці з мэтай абмену вопытам была арганізавана кейс-сесія.
Заўтра рабяты наведаюць прадпрыемствы і арганізацыі абласнога цэнтра і Віцебскага раёна, дзе азнаёмяцца з найноўшымі тэхналогіямі вытворчасці, інавацыйнымі падыходамі ў развіцці сельскай гаспадаркі.
Сёння ў школах Віцебшчыны дзейнічае 185 класаў аграрнай накіраванасці, у якіх навучаюцца 1585 чалавек.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by