У працы форуму бяруць удзел 500 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці: ад культуры і спорту да прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

На працягу двух дзён форум стане адзінай пляцоўкай для самых актыўных і ініцыятыўных прадстаўнікоў моладзі з усіх куткоў Віцебшчыны.

Задача, якую перад сабой ставілі арганізатары, – даць маладым людзям інструменты для асабістага і прафесійнага росту, падтрымаць ініцыятывы і разам уключыцца ў развіццё рэгіёну.

Арганізатарамі форуму з'яўляюцца галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, абласное аб'яднанне прафсаюзаў, абкам БРСМ, абласны савет працуючай моладзі.

Намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў:

— Абласны форум моладзі «Час тваіх магчымасцей» дае маладым людзям шанец сустрэцца, лепш пазнаёміцца адзін з адным, абмяняцца ініцыятывамі, кантактамі, каб у далейшым узаемадзейнічаць і развіваць свае прафесійныя навыкі.

Назва форуму кажа сама за сябе. За два дні ўдзельнікі змогуць абмеркаваць перспектывы развіцця краіны ў рамках новай пяцігодкі і ў кантэксце прынятай Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. Важна, каб моладзь усвядоміла сваю значнасць для Беларусі і зразумела, як яе дзеянні ўплываюць на будучыню краіны.

У вас наперадзе два насычаных дні. Спадзяюся, вы ацэніце ўсе магчымасці і перспектывы нашых прадпрыемстваў.

Старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Алена Няфёдава:

– У нас ёсць цудоўная магчымасць узаемных шчырых зносін. У кіраўнікоў прадпрыемстваў, майстроў прамысловай вытворчасці ёсць чым з вамі падзяліцца. Гэта іх унікальны вопыт, які перадаваўся з пакалення ў пакаленне. А ў моладзі заўсёды ёсць новыя ідэі, вы блізкія да інфармацыйных тэхналогій, у вас новыя кіраўніцкія падыходы. Таму хочацца пажадаць нам усім сумеснай плённай і канструктыўнай працы форуму. У добры шлях!

Вольга Садоўнікава, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела КУП "Аршакамгас":

– Упершыню бяру ўдзел у абласным форуме. Гледзячы на праграму мерапрыемстваў, разумею, што наперадзе не проста цікавыя сустрэчы, а сапраўдныя адкрыцці. Упэўнена, што змагу завесці новыя сяброўскія сувязі і абмяняцца досведам з цудоўнымі людзьмі. Я заўсёды хачу даведацца нешта новенькае. Думаю, у кожнага кіраўніка ёсць чаму павучыцца, і мы, моладзь, таксама гатовыя падзяліцца, напрыклад, багатым досведам нашага прадпрыемства, якое, як і многія іншыя на Віцебшчыне, дабіваецца поспеху.

Кацярына Аляксеева, начальнік кадравага бюро Абольскага керамічнага завода:

– Чакаю ад абласнога форуму моладзі «Час тваіх магчымасцей» шмат цікавай і пазнавальнай інфармацыі, новых знаёмстваў. Выдатна, што для нас стварылі такі форум. Ён дае шанец не толькі атрымаць карысную інфармацыю, але і сустрэць людзей, з якімі па-сапраўднаму цікава, прычым гэта могуць быць не проста дзелавыя кантакты, а сапраўдныя сябры. Пасля адкрыцця форуму я працягну паглыбляцца ў працу секцыі эканомікі. Спадзяюся, што гэты досвед адкрые перада мной новыя гарызонты.

vitebsk-region.gov.by