Абласны семінар для работнікаў нагляду і прафілактыкі Віцебшчыны прайшоў у Лепельскім раёне
У пачатку семінара работнікі МНС паўночнага рэгіёна наведалі помнік курсантам і камандзірам Лепельскага пяхотнага і мінамётнага вучылішчаў вёскі Бароўка, дзе ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу, а таксама ўшанавалі хвілінай маўчання памяць герояў вайны.
Пленарная частка семінара праходзіла ў актавай зале "Жамчужына".
- Прафілактычная работа ў жыллёвым фондзе з'яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці МНС па папярэджанні пажараў у прыватных домаўладаннях і кватэрах, – з уступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся першы намеснік начальніка ўстановы "Віцебскае абласное ўпраўленне МНС" Андрэй Гаўрыленка. - Тут важная якасная работа кожнага зацікаўленага суб'екта прафілактыкі.
У рабоце семінара прыняў удзел пракурор Лепельскага раёна Віталь Жыгімонт.