Сярод заслужаных работнікаў рэгіёну – трое жыхароў Лепельскага раёна. Узнагароды яны атрымаюць з рук старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна.

Дэлегацыя Лепельскага раёна гатова да ўрачыстай цырымоніі.

50 працаўнікоў, прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё рэгіёну, сталі ўладальнікамі прэстыжнай узнагароды

- Сімвалічна, што ўрачыстасць праходзіць напярэдадні Свята працы, - адзначыў, вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. - Бо менавіта праца – аснова дабрабыту і развіцця любога рэгіёну. Мы ўшаноўваем сёння выдатных людзей, чыя праца, талент і прафесіяналізм узбагачаюць Віцебскую вобласць, спрыяюць яе эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму прагрэсу. Нашы лаўрэаты – гэта гонар Прыдзвінскага краю. Сярод іх – прадстаўнікі самых розных прафесій: урачы, настаўнікі, работнікі сельскай гаспадаркі і прамысловасці, лясной гаспадаркі, будаўніцтва, архітэктуры і ЖКГ, вайскоўцы і ратавальнікі, дзеячы навукі, культуры і спорту, ветэраны працы і моладзь. Кожны з іх уносіць свой унікальны ўклад у агульную скарбонку дасягненняў, дэманструючы высокі прафесіяналізм, адданасць сваёй справе і шчырую любоў да роднага краю.

Ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны" ўдастоены нашы землякі:

Андрэй Рубін, камандзір 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёна.

Мікалай Грыдзюшка, трактарыст Лепельскага раёна электрычных сетак філіяла "Полацкія электрычныя сеткі".

Алена Жарнасек, аператар свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм філіяла "Дражна" ЗАТ "Віцебскаграпрадукт".

Летні амфітэатр у Віцебску вітае перадавікоў...