Абласны турыстычны злёт сабраў 19 каманд працуючай моладзі ў Аршанскім раёне. У ім прымаюць удзел больш за 300 чалавек.

Першы конкурс стаў сапраўдным выпрабаваннем для ўдзельнікаў. Спаборніцтвы па колцы дроў праходзяць пад праліўным дажджом. Але хлопцы не сумуюць і з энтузіязмам працуюць сякерамі. І нездарма! Усе наколатыя дровы пойдуць у іх лагеры на кухню.

vitebsk-region.gov.by