Маладзёжныя атрады аховы правапарадку (МАОП) БРСМ Віцебскай вобласці прымуць сёння ўдзел у спартакіядзе, паведамілі БЕЛТА ў абласным камітэце БРСМ.
Мерапрыемства пройдзе на базе атрада міліцыі асаблівага прызначэння УУС Віцебскага аблвыканкама. У складзе каманд будзе па 5 чалавек. Узрост удзельнікаў ад 18 да 31 года.
Праграма спаборніцтваў уключае кіданне гранаты, бег на 100 м, комплекс сілавых практыкаванняў, гіравы спорт. Маладым людзям трэба будзе прайсці паласу перашкод, спецыяльную падрыхтоўку і паўдзельнічаць у перацягванні каната.
Арганізатары спаборніцтваў - УУС Віцебскага аблвыканкама, абласны камітэт БРСМ і Віцебскі аблвыканкам.
У Віцебскай вобласці дзейнічае 153 маладзёжныя атрады аховы правапарадку, якія аб'ядноўваюць каля 2,3 тыс. членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Штотыдзень маладыя людзі ўдзельнічаюць у сумесным патруляванні вуліц, сквераў, месцаў адпачынку грамадзян з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.