Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 52-гадовага мясцовага жыхара – яму інкрымінуецца пагроза забойствам.
Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 52-гадовага мясцовага жыхара – яму інкрымінуецца пагроза забойствам.
Дадзеная крымінальная справа прыватна-публічнага абвінавачвання узбуджана пракурорам Лепельскага раёна пасля вывучэння матэрыялаў даследчай праверкі.
Устаноўлена, што абвінавачваны ў стане алкагольнага ап'янэння 1 красавіка 2024 года, знаходзячыся па месцы жыхарства на глебе рэўнасці, абліў з бутэлькі бензінам сваю сужыцельку, пасля чаго выказваючы пагрозу забойствам шляхам яе спалення запаліў запалку. Пасля таго як запалка патухла, мужчына выйшаў з пакоя. Пацярпелая ўспрыняла пагрозу сужыцеля як рэальную і асцерагалася яе ажыццяўлення.
У судовым пасяджэнні абвінавачваны віну прызнаў цалкам.
З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Лепельскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прыгавор. На падставе арт. 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачванаму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 3 месяцы.
Прыгавор не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Намеснік пракурора Лепельскага раёна А.С. Філімонаў