Да яравой сяўбы прыступілі 40 гаспадарак з 14 раёнаў Віцебскай вобласці.
На раніцу 11 красавіка пад збожжавыя і зернебабовыя культуры было занята больш за 1,9 тыс. га, або 1% ад задання. У гаспадарках вядзецца падкормка азімых збожжавых і крыжакветных. У цэлым работы выкананы на 73 тыс. га. Працягваюцца вываз і ўнясенне арганічных угнаенняў.
У цэлым яравы клін складзе 314 тыс. га, з іх збожжавых і зернебабовых – 135 тыс. га, крыжакветных – каля 19 тыс. га, кукурузы – 80 тыс. га, лёну – 11 тыс. га.
Увосень пад азімыя збожжавыя занята 234,9 тыс. га (на 33 тыс. га больш, чым пад ураджай 2021 года), крыжакветныя – 75 тыс. га. Значна больш было ўзнята зяблёвай ворывы (усяго 221 тыс. га), што паскорыць вясновую апрацоўку глебы.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by