Нарыхтоўка травяных кармоў у сельгаспрадпрыемствах Віцебскай вобласці пачнецца ў бліжэйшыя дні. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

Аграрыі паўночнага рэгіёну сёлета плануюць нарыхтаваць 2 млн 25 тыс. т сенажу, 2 млн 40 тыс. т сіласу і 125 тыс. т сена. "Нарыхтоўка травяных кармоў пачнецца ў бліжэйшыя дні і завершыцца ў другім дэкадзе чэрвеня. Першы ўкос траў гаспадаркі Віцебскай вобласці правядуць на плошчы 210 тыс. га, нарыхтаваўшы пры гэтым 30 цэнтнераў кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву", - адзначылі ў камітэце, дадаўшы, што на раўнамернасць сельскагаспадарчых работ і тэрміны ўплываюць умовы надвор'я. Сёлета з-за зацяжной вясны прадпрыемствы галіны не раз карэктавалі свой графік.

Тым часам на сельскагаспадарчых угоддзях Віцебскай вобласці амаль завершаны пасеў агародніны. Паводле даных на 23 мая, гэтыя работы выкананы на 81% плошчаў у Віцебскім, Аршанскім і Полацкім раёнах. Аграрыі высадзілі практычна ўсе агароднінныя культуры: моркву, буракі, цыбулю. Засталася толькі капуста на плошчы 50 га.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by