"Цяпер сельгаспрадпрыемствы вобласці працуюць на ўраджай наступнага года. Ідзе сяўба азімых збожжавых культур, такіх як пшаніца, жыта, трыцікале. У цэлым структура плошчаў засталася на ўзроўні мінулага года. У два разы павялічаны плошчы пад пасевы азімага ячменю", - расказалі ў аблсельгаспрадзе. Паводле даных камітэта, больш за ўсё азімых збожжавых пасеялі прадпрыемствы Дубровенскага, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў. Ва ўсіх рэгіёнах вобласці прыняты неабходныя меры для атрымання максімальнага ўраджаю. Завяршыць сяўбу азімых збожжавых плануюць да 30 верасня.
Найбуйнейшым вытворцам бульбы ў Віцебскай вобласці называюць Талачынскі кансервавы завод. Ураджайнасць на яго сельгаспрадпрыемстве дасягае 500 ц/га - гэта самы высокі паказчык у краіне, тлумачаць спецыялісты. Добрыя вынікі па культуры зафіксаваны і ў сялянска-фермерскай гаспадарцы "Вармас" Віцебскага раёна - 400 ц/га. "Прадпрыемства займаецца і збожжавымі культурамі. Сёлета іх ураджайнасць дасягае 64 ц/га - лепшы вынік сярод фермерскіх гаспадарак вобласці", - падкрэслілі ў аблсельгаспрадзе.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by