У Віцебскай вобласці выцераблена амаль 70% пасеваў лёну, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

У Віцебскай вобласці выцераблена амаль 70% пасеваў лёну, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Усяго сёлета ў рэгіёне трэба ўбраць 13,2 тыс. га лёну. Пасевы сканцэнтраваны ў Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Дубровенскім, Лёзненскім, Мёрскім, Пастаўскім і Талачынскім раёнах. На раніцу 13 жніўня выцераблена 68% плошчаў гэтай культуры, або 9 тыс. га. Цяпер на гэтых плошчах трэста праходзіць перыяд вылёжвання. Вядзецца яе ўспушванне і перавяртоўванне, па меры гатоўнасці - прэсаванне. Гэты цыкл работы выкананы на 685 га, або 5% ад уборачных плошчаў. Найбольш актыўна гэты працэс вядзецца на палях Арэхаўскага льнозавода (Аршанскі раён), дзе льнатрэста заціснута з 310 га.

Агульны тэхналагічны цыкл уборкі лёну працягнецца ў рэгіёне да сярэдзіны верасня, дадалі спецыялісты.

Асноўная ўвага аграрыяў вобласці цяпер сканцэнтравана на ўборцы збожжавых. У вобласці ўжо ўбрана 194,6 тыс. га гэтых культур (больш за 50% плошчаў). Намалочана 638,6 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32,8 ц/га. Самы высокі тэмп уборкі трымаюць працаўнікі вёскі Пастаўскага раёна, дзе скасілі 64% плошчаў. Рубеж у 50% пераадолела большасць раёнаў рэгіёну за выключэннем Глыбоцкага, Гарадоцкага, Докшыцкага, Лёзненскага, Сенненскага, Талачынскага і Ушацкага раёнаў, якія толькі набліжаюцца да знакавай рысы.