На Віцебшчыне пасеяна больш за 50% збожжавага кліну, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

На Віцебшчыне пасеяна больш за 50% збожжавага кліну, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

Раньнія яравыя культуры ў паўночным рэгіёне пасеяны на 120,5 тыс. га, план па іх выкананы на 113%. Цалкам справіліся з заданнем аграрыі Чашніцкага, Лепельскага, Расонскага, Глыбоцкага, Полацкага, Верхнядзвінскага і Пастаўскага раёнаў. На 55% запланаваных плошчаў праведзены сяўба лёну, прычым Мёрскі і Глыбоцкі рэгіёны гэтыя работы ўжо завяршылі. Асобныя сельскагаспадарчыя арганізацыі прыступілі да сяўбы кукурузы - 5,8 тыс. га. У Віцебскім, Глыбоцкім, Пастаўскім і Талачынскім раёнах на 791 га пасадзілі бульбу.

Графік пасяўной кампаніі карэктуе надвор'е, тэмп прыйшлося стрымліваць з-за дажджу і снегу ў рэгіёне. "Пры тым, што пасяўныя работы ідуць на Віцебшчыне з 4 красавіка, нармальны сеў у нас пачаўся толькі 28 красавіка. Нашы валаўтваральныя Талачынскі, Аршанскі і Дубровенскі раёны як раз трапілі пад неспрыяльныя ўмовы надвор'я, сеяць было немагчыма. Калі гэтыя рэгіёны ўключыліся ў працу, у нас адразу ўзраслі тэмп", - растлумачылі ў аблсельгасппрадзе.

Адначасова аграрыі працягваюць догляд за пасевамі, якія захаваліся. Ужо другі раз падкармлена 24% азімых збожжавых і 20% азімых крыжакветных на плошчы 56 тыс. га. Як удакладнілі ў камітэце, забяспечанасць угнаеннямі практычна ў два разы вышэй, чым у мінулым годзе.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by