Абноўленая клініка-дыягнастычная лабараторыя пачала працаваць у Дубровенскай цэнтральнай раённай бальніцы, паведамілі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама.
Лабараторыя адпавядае ўсім сучасным патрабаванням і не саступае абласным. Яе мадэрнізацыя праводзілася па праекце "Аб клапатлівая паліклініка". У складзе лабараторыі тры кабінеты: агульнаклінічны, біяхімічны і гематалагічны, пакой адпачынку для медперсаналу. Усяго ў лабараторыі працуюць 8 супрацоўнікаў у рэжыме 24/7. 

Клініка-дыягнастычная лабараторыя размясцілася на месцы былой водалячэбніцы, якая не функцыянавала больш за 30 гадоў. Само памяшканне мела патрэбу ў значным рамонце. Галоўны ўрач бальніцы Аляксей Кароткі адзначыў, што большая частка работ выканана сіламі супрацоўнікаў установы аховы здароўя. Самі ажыццявілі дэмантаж, прадумалі планаванне і зрабілі рамонт. "Абнавілі парк лабараторнага абсталявання. Новае абсталяванне адрозніваецца большай прадукцыйнасцю. Думаю, што вельмі хутка гэта заўважаць і ацэняць жыхары нашага раёна", - дадаў ён, падзякаваўшы кіраўніцтва раёна за фінансавую падтрымку ў набыцці будаўнічых матэрыялаў, а кіраўніцтва Дубровенскага ільнозавода - за спонсарскую дапамогу на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Начальнік аблздрава Міхаіл Вішневецкі адзначыў, што адкрыццё абноўленай лабараторыі стане чарговым крокам на шляху мадэрнізацыі аховы здароўя Дубровенскага раёна. Таксама яно дазволіць павысіць якасць аказання медыцынскіх паслуг і палепшыць умовы працы для медыцынскіх работнікаў.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by