Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі так ахарактарызаваў бягучую сітуацыю з захворваемасцю на COVID-19 у рэгіёне:
Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі так ахарактарызаваў бягучую сітуацыю з захворваемасцю на COVID-19 у рэгіёне:-- На працягу апошніх двух тыдняў мы адзначаем яе зніжэнне, прычым дастаткова ўпэўненае. Нагрузка на педыятрычную службу ўжо знізілася ў тры разы супраць адзначанага піку, а захворваемасць дарослага насельніцтва ад тыдня да тыдня меншая на 30 працэнтаў. Не тая, што была два тыдні таму, ужо нагрузка на прыёмах у выхадныя дні. Тым не менш амбулаторна-паліклінічнае звяно працягвае працаваць у сямідзённым рэжыме, кантактныя брыгады таксама выязджаюць на дом да пацыентаў.
Па ацэнцы спецыялістаў, тры чвэрці захворваемасці ў рэгіёне прыпадае на штам "амікрон", які характарызуецца высокай кантыгіёзнасцю, але меншай агрэсіўнасцю працякання хваробы. Паралельна цыркулюе "дэльта"-штам каранавіруса, што ў шэрагу выпадкаў патрабуе шпіталізацыі для лячэння пнеўманій.
Колькасць ложкаў, перапрафіляваных на Віцебшчыне пад лячэнне COVID-19, застаецца ранейшай. Па словах кіраўніка аблздраўпраўлення, іх цяпер 2020, у тым ліку 1180 – у Віцебску. Аказанне планавай дапамогі не спынялася. Цалкам у рэжыме інфекцыйных шпіталяў працуюць Віцебская гарадская бальніца хуткай меддапамогі, абласны цэнтр пульманологиі і фтызіятрыі, абласная інфекцыйная бальніца, абласны радзільны дом і уралагічны корпус абласной клінічнай бальніцы. У вобласці забяспечваюць аказанне дапамогі міжраённыя цэнтры і інфекцыйныя аддзяленні шэрагу ЦРБ. У звычайным рэжыме працуюць пяць раённых бальніц.
Як адзначыў Міхаіл Вішневецкі, на працягу двух-трох тыдняў медыкі чакаюць стабілізацыі захворваемасці на каранавірусную інфекцыю.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by