Абмен дзяржаўнага пасведчання на права палявання ажыццяўляецца пасля заканчэння тэрміну яго дзеяння ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах без праходжання спецыяльнага паляўнічага экзамену.
Для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры «Абмен дзяржаўнага пасведчання на права палявання» неабходна звярнуцца не раней чым за 1 месяц да заканчэння тэрміну яго дзеяння ў устаноўу Міністэрства лясной гаспадаркі па месцы жыхарства (для жыхароў г. Мінска і Мінскага р-на – УП «Белдзяржпаляванне» аг. Ждановічы, вул. Паркавая 26а, каб. 201, для астатніх грамадзян – лясгас Міністэрства лясной гаспадаркі).
Адміністрацыйная працэдура «Абмен дзяржаўнага пасведчання на права палявання» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 16.102 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. №200.
|
Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: |
1) заява (запаўняецца ва УП «Белдзяржпаляванне», альбо лясгасе);
2) пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу;
3) дзяржаўнае пасведчанне на права палявання;
4) два каляровыя фотаздымкі заяўніка памерам 30 х 40 мм;
5) дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы за пакрыццё затрат на выраб бланка дзяржаўнага пасведчання на права палявання. (грамадзяне, зарэгістраваныя ў г. Мінску і Мінскім раёне, аплату могуць зрабіць ва УП «Белдзяржпаляванне» пры падачы заявы на замену, як наяўным, так і безнаяўным разлікам) |
|
Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры |
1 базавая велічыня за выраб бланка дзяржаўнага пасведчання на права палявання |
|
Дадатковыя паслугі |
рэгістрацыя ў рэестры паляўнічых – 50 кап.; чахол
для карткі – 1 рубель 50 кап. |
|
Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай
працэдуры |
1 месяц з дня падачы заявы |
|
Мінімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай
працэдуры |
3 рабочыя дні з моманту падачы заявы ва УП
"Белдзяржпаляванне" (дадатковая аплата – 10 руб.);
5 рабочых дзён з моманту паступлення дакументаў з
лясгаса Міністэрства лясной гаспадаркі (дадатковая аплата – 10 руб.) |
|
Тэрмін дзеяння дзяржаўнага пасведчання |
10 гадоў |