Дарожныя службы працавалі на трасе М-3. Як адзначылі спецыялісты, тут для рамонту дарогі выкарыстоўваюцца літыя асфальтабетонныя сумесі.



Літы асфальтабетон мае шэраг пераваг. Гэты матэрыял характарызуецца павышанай шчыльнасцю, устойлівасцю да карозіі, абаронай ад вільгаці і ападкаў, ды і натуральны знос будзе некалькі меншы. Даследаванні сведчаць аб высокай надзейнасці і даўгавечнасці матэрыялу, калі правесці паралелі з іншымі відамі распаўсюджаных асфальтабетонаў.