Закон ад 18 ліпеня 2016 года № 410-З "Аб унясенні змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб турызме" ўступае сёння ў сілу, паведамляе БЕЛТА.
Закон ад 18 ліпеня 2016 года № 410-З "Аб унясенні змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб турызме" ўступае сёння ў сілу, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, у Беларусі будзе весціся адзіны рэестр турагентаў і туроператараў. Ён патрэбен для ўліку і сістэматызацыі даных аб юрыдычных асобах і ІП, якія з'яўляюцца туроператарамі і турагентамі. Яго мэта - прадаставіць спажыўцам дакладную інфармацыю аб туркампаніях і зрабіць рынак туруслуг больш празрыстым.
Вядзеннем рэестра будзе займацца дэпартамент па турызме Мінспорту. Азнаёміцца з ім можна будзе на афіцыйным сайце Мінспорту, такім чынам, інфармацыя аб кампаніях будзе даступная ўсім зацікаўленым.
Для ўключэння ў рэестр кампаніі павінны будуць падаць у Мінспорту заяўку з указаннем наймення суб'екта турдіяльнасці, месцазнаходжання, кантактных даных, наяўнасці добраахвотнай сертыфікацыі і іншых звестак. Прадастаўляць інфармацыю можна ў пісьмовай форме або ў выглядзе электроннага дакумента, падпісанага электронным лічбавым подпісам. Выключэнне з гэтага рэестра адбываецца ў выпадку, калі суб'ект турыстычнай дзейнасці выключаецца з адзінага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў або спыняе турыстычную дзейнасць.
У законе з'явіўся артыкул "Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб турызме". Прадугледжана, што парушэнне заканадаўства аб турызме цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.
Уступленне закона ў сілу дазволіць упарадкаваць працу турыстычных інфармацыйных цэнтраў. Умовы іх стварэння і працы вызначаны Міністэрствам спорту і турызму ў асобнай інструкцыі, яна ўступае ў сілу таксама сёння.
Акрамя таго, удакладнены некаторыя паняцці, у тым ліку "турыст", "турыстычная мэта".