8 мая ў Лепелі пасля рамонту адкрылі абноўлены ЗАГС. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага аб'екта прынялі ўдзел старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, галоўны спецыяліст аддзела натарыята, ЗАГСаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Вольга Пятрусь, а таксама благачынны Лепельскай акругі Сергій Лешкевіч.
Не прымусілі сябе доўга чакаць і першыя маладажоны. У дзень адкрыцця повязямі шлюбу звязалі адзін аднаго Яўгеній Аўсяннікаў і Юлія Лях. Сімвалічна, што такі аб'ект адкрыўся напярэдадні Дня Перамогі... Гэта ў чарговы раз нагадвае нам пра тое, наколькі мы - шчаслівае пакаленне! Жыць у міры, ствараць сем'і і нараджаць дзяцей на сваёй роднай зямлі - ці не шчасце гэта?
Абноўлены ЗАГС адкрылі ў Лепельскім раёне
11.5.20260 праглядаў