Такое меркаванне агучыла Вераніка Хомбак, намеснік старшыні райвыканкама, падчас сустрэчы з калектывам Лепельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы
Гутарка з землякамі прайшла ў рамках правядзення Адзінага дня інфармавання грамадзян. Галоўная тэма – «Абарончая моц беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах».Удзел у сустрэчы таксама прынялі Алена Барадзейка, загадчык сектара культуры райвыканкама, і Павел Жарнасек, старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС.
Асвятляючы асноўную тэму дня інфармавання, Вераніка Хомбак адзначыла, што абарона Радзімы ў Беларусі – справа ўсенародная.
Актуальныя для беларускіх ратавальнікаў тэмы падняў у сваім выступленні Павел Жарнасек.
Адным з трывожных з'яў ён назваў рост колькасці пажараў, якія адбываюцца з-за неасцярожнасці пры курэнні, няправільнай эксплуатацыі печаў, няспраўнасці электраправодкі.