9 ліпеня, Віцебск /Дыяна Курыло - БЕЛТА/. Абароты па рэалізацыі тавараў, работ, паслуг, маёмасных правоў рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск" за студзень-май 2012 года павялічыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года больш чым у 2,5 раза і склалі Br1,2 трлн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці. За студзень-май ад рэзідэнтаў СЭЗ паступіла ў кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці Br38,1 млрд., што складае 1,1% ад агульных паступленняў за гэты час у бюджэт вобласці. У параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года паступленні ад дадзенай катэгорыі плацельшчыкаў у дзейных цэнах павялічыліся на Br20,3 млрд. і выраслі больш чым у два разы. Як адзначылі ў прэс-цэнтры, рэзідэнты СЭЗ не маюць запазычанасці па плацяжах у бюджэт. Найбольшая сума выплачаных плацяжоў у бюджэт прыпадае на РУПТП "Аршанскі льнокамбінат" - Br16,9 млрд., ААТ "Віцязь" - Br10,9 млрд., ТАА "Вытворчае аб'яднанне "Энергакамплект" - Br10,7 млрд.-0-

БЕЛТА