Паводле статыстыкі, прычынай кожнай 6-й пажару з'яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электрапрыбораў і электраабсталявання.
Складна ўявіць сённяшняе жыццё без такіх звыклых і зручных прадметаў, як мабільны тэлефон, халадзільнік, пральная машына, тэлевізар, электрапрасціны і цеплавентылятары – усе гэтыя электрапрыборы сталі надзейнымі памочнікамі людзям у побыце. Але, стаўшы нязменнымі і надзейнымі спадарожнікамі чалавека, прыборы могуць не толькі прыносіць карысць, але і шкоду – напрыклад, справакаваць пажар.
Для выключэння падобных інцыдэнтаў у вашым доме выконвайце неабходныя меры бяспекі:
- не перагружайце электрасетку. Чым менш электрапрыбораў працуе адначасова, тым бяспечней;
- размяшчайце электраацяпляльныя прыборы, у тым ліку прас, электраплітку на негаручай паверхні;
- для выключэння ўзгарання электрапрыбораў з-за скокаў і перападаў напружання ў сетцы карыстайцеся сеткавымі фільтрамі;
- не выкарыстоўвайце электрапліткі і абагравальнікі старых канструкцый (з адкрытай спіраллю);
- не пакідайце без нагляду ўключаныя электрапрыборы;
- рэгулярна выдаляйце з задняй сценкі халадзільніка пыл;
- не пакідайце побач з электрычнымі прыборамі (тэлевізар, халадзільнік, абагравальнікі і г.п.) лёгкаўзгаральныя матэрыялы;
- выключыце працяглы час працы тэлевізара ў рэжыме чакання, калі вы сыходзіце з дома ці на ноч. Гэта ж правіла датычыцца і падзарадкі мабільных тэлефонаў і планшэтаў. Пасля завяршэння зарадкі батарэі, зарадную прыладу трэба выняць з разеткі.
Перад тым як выкарыстоўваць электрапрыбор, уважліва вывучыце інструкцыю па яго эксплуатацыі і строга прытрымлівайцеся яе патрабаванняў.
Але калі тэлевізар, электрачайнік і іншыя электрапрыборы перад сыходам дастаткова выключыць з разеткі, то як быць з халадзільнікам? Тут незаменным можа стаць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Нават калі гаспадароў не будзе дома, яго гук змогуць пачуць суседзі і ўзняць трывогу.