Найбольш часта ўзнятыя ў зваротах грамадзян пытанні
Як атрымаць арэнднае жылое памяшканне?
Прадастаўленне арэнднага жылля рэгламентуецца Жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з главой 17 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь інфармацыя аб вольных жылых памяшканнях, што здаюцца ў арэнду грамадзянам, размяшчаецца на сайце Лепельскага райвыканкама. Грамадзяне, якія жадаюць атрымаць арэнднае жыллё, падаюць заяву ў службу «Адно акно» Лепельскага райвыканкама. Першачарговае права на атрыманне арэнднага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду маюць суддзі, пракурорскія работнікі, ваеннаслужачыя, маладыя спецыялісты, работнікі пры прызначэнні на пасаду ў выпадку іх пераезду з іншага населенага пункта, пры ўмове, што са складу работнікаў у дадзеным населеным пункце для заняцця вакансіі няма раўназначнай замены і інш.
У выпадку адсутнасці заяў ад грамадзян, названых вышэй, арэндныя жылыя памяшканні прадастаўляюцца грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па даце пастаноўкі, а ў выпадку адсутнасці заяў і дадзенай катэгорыі грамадзян, арэндныя жылыя памяшканні прадастаўляюцца грамадзянам, якія не стаяць на такім уліку, у парадку чарговасці падачы заяў.
Ці магу я, з'яўляючыся ўласнікам аднакватэрнага жылога дома, правесці падключэнне электрычнай энергіі для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыёму ежы?
У цяперашні час у адпаведнасці з патрабаваннем падпраграмы 7 «Развіццё электраэнергетыкі і газіфікацыі населеных пунктаў» дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2021-2025 гады», зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2021 г. № 50, не дапускаецца выкарыстанне электрычнай энергіі для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы ў населеных пунктах (кварталах населеных пунктаў), абсталяваных сістэмамі газазабеспячэння, а таксама цэнтралізаваным цеплазабеспячэннем з наяўнымі рэзервамі магутнасцей.
Аб асобных пытаннях звальнення работнікаў
Як можна даведацца дату нараджэння і дату смерці сваякоў у даваенны перыяд?
У аддзеле ЗАГС Лепельскага райвыканкама маюцца на захоўванні ў поўным аб'ёме запісы актаў грамадзянскага стану з 1944 года па цяперашні час. Часткова захаваны архіў за 1924-1925, 1928-1929 гг. Запісы актаў грамадзянскага стану больш ранняга перыяду не захаваліся. Прычынай частковай захаванасці архіўнага фонду з'яўляюцца падзеі, якія мелі месца падчас Вялікай Айчыннай вайны (баявыя дзеянні, знішчэнне ў выніку пажару і г.п.).
Рэкамендуем Вам звярнуцца ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, у якім маюцца звесткі па дарэвалюцыйных дакументах. Адрас: г. Мінск, вул. Крапоткіна, д.55, 220002.
Тыповыя парушэнні, дапускаемыя арганізацыямі ў сферы заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў:
1) Адсутнасць кнігі заўваг і прапаноў.
Кніга заўваг і прапаноў вядзецца ў арганізацыі, яе адасобленых падраздзяленнях, размешчаных па-за месцам знаходжання арганізацыі, у індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама ў месцах рэалізацыі імі тавараў, выканання работ, аказання паслуг (артыкул 24 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“).
2) Непрад'яўленне кнігі заўваг і прапаноў па першым патрабаванні.
Згодна з пунктам 2 артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“ арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік абавязаны прад'яўляць кнігу заўваг і прапаноў па першым патрабаванні заяўніка.
3) Вытрабаванне ў грамадзяніна пры прадастаўленні кнігі заўваг і прапаноў дакументаў, што сведчаць асобу, або тлумачэння прычын, якія выклікалі неабходнасць унясення запісу.
Згодна з пунктам 2 Палажэння аб парадку выдачы, вядзення і захоўвання кнігі заўваг і прапаноў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 12 лістапада 2025 г. № 635, забараняецца патрабаваць ад грамадзяніна прад'яўлення дакументаў, што сведчаць асобу, або тлумачэння прычын, якія выклікалі неабходнасць унясення заўвагі і (або) прапановы.
4) Неўнясенне ў кнігу заўваг і прапаноў звестак аб ходзе і выніках разгляду заўваг і (або) прапаноў і адзнакі аб накіраванні адказу грамадзяніну (дата і рэгістрацыйны нумар адказу), у тым ліку паведамленні аб падаўжэнні тэрміну разгляду выкладзеных у кнізе заўваг і праЗгодна з патрабаваннямі пункта 14 Палажэння аб парадку выдачы, вядзення і захоўвання кнігі заўваг і прапаноў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 12 лістапада 2025 г. № 635, звесткі аб ходзе і выніках разгляду заўваг і (або) прапаноў і адзнака аб накіраванні адказу грамадзяніну (дата і рэгістрацыйны нумар адказу), у тым ліку паведамленні аб падаўжэнні тэрміну разгляду выкладзеных у кнізе заўваг і (або) прапаноў, уносяцца ў кнігу не пазней за апошні дзень тэрміну іх разгляду.
5) Заўвагі і прапановы пранумараваны парадкавымі нумарамі з пачатку вядзення кнігі.
Згодна з п. 14 Палажэння аб парадку выдачы, вядзення і захоўвання кнігі заўваг і прапаноў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 12 лістапада 2025 г. № 635, заўвагі і (або) прапановы нумаруюцца парадкавымі нумарамі з пачатку каляндарнага года.