31 студзеня, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Адукацыйная акцыя да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў пройдзе 2 лютага ў Міёрах і Міёрскім раёне (Віцебская вобласць), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Мерапрыемства арганізавана ў рамках сумеснaга праекта ЕС/ПРААН "Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь". Падчас акцыі плануецца правядзенне адначасова 5 адкрытых урокаў па тэме "Захаванне біяразнастайнасці ў водна-балотных угоддзях" на базе 3 гарадскіх і 2 сельскіх школ. Урокі правядуць настаўнікі сумесна з прадстаўнікамі праекта ЕС, ПРААН і тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды. Кампанія накіравана на прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы захавання біяразнастайнасці, набыццё вучнямі і настаўнікамі школ горада Міёры і Міёрскага раёна новых ведаў аб флоры і фаўне заказніка "Ельня", фарміраванне свядома беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя ў падлеткаў. Нацыянальнай выканаўчай арганізацыяй праекта выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.-0-

БЕЛТА