Узорны тэатр-студыя «Сюрпрыз» Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў з трыумфам выступіў на V абласным конкурсе тэатральных калектываў "Малая сцэна", атрымаўшы дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі «Спектакль ваенна-патрыятычнай тэматыкі».

Юныя артысты прадставілі пранізлівую пастаноўку «Сям'я Пераможцаў» па п'есе Вольгі Гарачавай «Падранкі», якая кранула сэрцы гледачоў і журы.

Віншуем калектыў узорнага тэатра-студыі «Сюрпрыз» і іх кіраўнікоў з яскравай перамогай і жадаем новых творчых дасягненняў!