Грамадска-кансультатыўны савет для абмеркавання законапраектаў і пытанняў удасканалення нарматворчай дзейнасці створаны пры Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце НЦЗПД, паведамляе БЕЛТА.

Савет з'яўляецца дарадчым, кансультатыўным і экспертным органам, прызначаным забяспечыць эфектыўнае ўзаемадзеянне цэнтра з суб'ектамі нарматворчай дзейнасці, у тым ліку з грамадскімі аб'яднаннямі.
У ім будуць разглядацца прапановы па фарміраванні штогадовых планаў падрыхтоўкі законапраектаў, абмяркоўвацца найбольш значныя з іх. Акрамя таго, адной з задач савета з'яўляецца падрыхтоўка рэкамендацый па ўдасканаленні арганізацыйна-метадалагічнага забеспячэння падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў.