10 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. На Віцебскай мытні створаны грамадска-кансультатыўны савет, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гэтым ведамстве.
Старшынёй савета зацверджаны начальнік Віцебскай мытні Генадзь Пучкоў. У яго склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі каля 15 розных суб'ектаў гаспадарання вобласці: адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск", СТАА "Марка", Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, ААТ "Нафтан", Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў і інш.
"На Віцебскай мытні стала добрай традыцыяй правядзенне навучальных семінараў, круглых сталоў і іншых сучасных формаў зносін з суб'ектамі гаспадарання. Дзейнасць савета дасць магчымасць усім зацікаўленым удзельнікам дыялогу наладзіць больш актыўнае ўзаемадзеянне ў плане ўнясення прапаноў па прававым рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці, сумесным разглядзе праектаў нарматыўных прававых актаў. Таксама ён паслужыць стымулам для актывізацыі прадпрымальніцкай ініцыятывы і дзелавой актыўнасці", - адзначылі на мытні.
Стварэнне Грамадска-кансультатыўнага савета пры Віцебскай мытні з'яўляецца практычным крокам выканання пастановы Савета Міністраў Беларусі ад 20 сакавіка 2012 г. № 247 "Аб некаторых пытаннях арганізацыі грамадскага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў па развіцці прадпрымальніцтва і ўнясенні дапаўненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2008 г. №2070".-0-
БЕЛТА
Грамадска-кансультатыўны савет створаны пры Віцебскай мытні
10.9.20120 праглядаў