У адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 г. №687...

У адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 г. №687, у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.02.2014 г. № 109, Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Лепельскі райвыканкам) апавяшчае аб правядзенні грамадскага абмеркавання ў форме інфармавання фізічных і юрыдычных асоб і вывучэння грамадскай думкі архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта "Будаўніцтва гандлёвага павільёна, размешчанага па адрасе: Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Горскі с/с, вёска Заслонава, У-1" (далей – аб'ект»).

Заказчык – Лепельскае раённае спажывецкае таварыства.

Мэта праекта – паляпшэнне сацыяльна-бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Рэалізацыя праекта плануецца ў межах прыдамавой тэрыторыі шматкватэрнай жылой забудовы вёскі Заслонава, (раён жылога дома № 642), Горскага с/с, Лепельскага раёна на зямельным участку плошчай 0,0144 га.

Арганізатар правядзення грамадскага абмеркавання - Лепельскі раённы выканаўчы камітэт. Месца знаходжання: Віцебская обл., г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6.

Пачатак правядзення грамадскага абмеркавання – 30.07.2018 года, заканчэнне грамадскага абмеркавання – 23.08.2018 года ўключна.

Экспазіцыя архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта будзе праводзіцца ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама з 30.07.2018 года па 13.08.2018 года штодня (акрамя суботы і нядзелі) - з 8.00 да 17.00 у кабінеце № 107 на 1-м паверсе будынка Лепельскага райвыканкама па адрасе: г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6.

Прэзентацыя архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта будзе праводзіцца ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама з 01.08.2018 года па 03.08.2018 года (уключна) з 8.00 да 17.00 у кабінеце № 107 на 1-м паверсе будынка Лепельскага райвыканкама па адрасе: г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6.

Для азнаямлення з графічнымі матэрыяламі падчас правядзення абмеркаванняў можна звярнуцца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама штодзённа з 8.00 да 17.00 кабінет № 107 (акрамя суботы і нядзелі).

Заўвагі і (або) прапановы па архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта накіроўваць з 30.07.2018 года па 23.08.2018 года (уключна). У пісьмовай форме заўвагі і (або) прапановы з 8.00 да 17.00 можна пакінуць у часопісе па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў, які знаходзіцца ў кабінеце № 107 Лепельскага райвыканкама; пры дапамозе паштовай сувязі: па адрасе: 211174 г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6, аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама; пры дапамозе выкарыстання інтэрнэт-сайта: lepel.vitebsk-region.gov.by.

Паступіўшыя заўвагі і (або) прапановы па грамадскім абмеркаванні аб'екта будуць накіраваны для разгляду ў архітэктурна-горадабудаўнічы савет Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, прадстаўніком якога з'яўляецца галоўны архітэктар Віцебскай вобласці, намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама Выжыкоўскі Ю.Ч.

Інфармацыя аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання будзе даступная на афіцыйным сайце Лепельскага райвыканкама lepel.vitebsk-region.gov.by у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні», інфармацыйных стэндах Лепельскага райвыканкама і сродках масавай інфармацыі.

СХЕМА