Пад Новы год – утульны інтэрнат – атрымалі медыцынскія работнікі Дубровеншчыны.

Глабальная рэканструкцыя будынка былога інфекцыйнага аддзялення Дубровенскай ЦРБ пасля кансервацыі аднавілася ў сакавіку 2023 года, пасля ўключэння аб'екта ў інвестыцыйную праграму Віцебскай вобласці. Падрадчыкам выступіў Аршанскі будтрэст.

Выкананы маштабны фронт работ – заменены дах, вокны і дзверы, абсталяваны цеплавы вузел, выкананы адмосткі будынка і пандуса, унутранае аздабленне, тэрмаранавацыя сцен, праведзены інжынерныя камунікацыі, добраўпарадкавана прылеглы тэрыторыя. Асвоена каля 2 млн рублёў. Інтэрнат разлічаны на 26 кватэр – 19 аднапакаёвых і 7 двухпакаёвых.

– У Віцебскай вобласці ўведзены ў строй чарговы сацыяльны аб'ект, – адзначыў падчас урачыстага адкрыцця старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – Сёння свята ў медыцынскіх работнікаў Дубровенскай ЦРБ – доўгачаканы інтэрнат гатовы прыняць новасёлаў. Калі казаць у цэлым, то для медыцынскай галіны вобласці за год зроблена нямала. Адрэмантавана некалькі сотняў ФАПаў і амбулаторый, прыраслі аўтамабілямі, медустановы папоўніліся сучасным абсталяваннем. Іншымі словамі, імпульс да развіцця атрымаў абсалютна кожны раён. Планаў на бліжэйшую будучыню шмат – хочацца зрабіць яшчэ лепш, больш, прыгажэй. Таму 2024 год таксама прынясе шмат падарункаў жыхарам вобласці – будзе што пакінуць нашым дзецям і ўнукам.

Старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў падзякаваў кіраўніцтва вобласці за дапамогу і падтрымку.

– Сёлета адрамантаваны ўсе ФАПы за кошт сродкаў бюджэту і спонсарскай дапамогі, якую аказалі кіраўнікі гаспадарак, арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Набыта тры легкавыя аўтамабілі для патрэб ЦРБ, дзве машыны хуткай дапамогі, перасоўны ФАП, адрамантаваны тры палаты, уведзены ў строй інтэрнат. На наступны год ужо выдзелена 450 тысяч рублёў для рамонту тэрапеўтычнага аддзялення, – абазначыў кіраўнік раёна.

Галоўны ўрач Дубровенскай ЦРБ Аляксей Кароткі расказаў, што ў чарзе тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, знаходзяцца 11 медыцынскіх работнікаў і ўсе яны атрымаюць кватэры. Прадугледжана жыллё ў інтэрнаце і для будучых маладых спецыялістаў, якія прыедуць у раён на першыя працоўныя месцы.