5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раздзельны конкурс для выпускнікоў гарадскіх і сельскіх школ рэгламентуецца правіламі прыёму ў ВНУ, таму захаваецца і сёлета. Магчыма, ужо ў наступным годзе конкурс будзе агульным. Пра гэта сёння падчас online канферэнцыі на сайце БЕЛТА заявіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.
Ён растлумачыў, што Міністэрства адукацыі прыняло рашэнне не ўносіць змены ў правілы прыёму для паступлення ў ВНУ сёлета, бо школьнікі ва ўсю рыхтуюцца да ўступнай кампаніі, абапіраючыся на старыя правілы". "Новая ж рэдакцыя, хутчэй за ўсё, будзе прынята восен'ю, каб у выпускнікоў было больш часу для падрыхтоўкі", - дадаў міністр.
Сяргей Маскевіч таксама адзначыў, што ўжо неаднаразова гаварылася пра тое, што ў апошні час конкурс для абедзвюх катэгорый абітурыентаў знаходзіцца практычна на адным узроўні. Паводле яго слоў, нават былі выпадкі, калі для сельскіх хлопцаў ён быў вышэйшы. "Таму выпускнікам гарадскіх школ не варта перажываць з гэтай нагоды", - лічыць міністр адукацыі.-0-
БЕЛТА
Агульны конкурс для выпускнікоў гарадскіх і сельскіх школ можа быць уведзены ў наступным годзе - С.Маскевіч
5.3.20120 праглядаў