15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агульны тэрмін будаўніцтва дома на зямельным участку ў Беларусі можа быць прадоўжаны да 7 гадоў. Пра гэта паведаміў сёння ў Мінску журналістам старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Цяпер у Беларусі ідзе працэс па змяненні нарматыўнай базы зямельных адносін, адзначыў Георгій Кузняцоў. На дапрацоўцы знаходзіцца праект указа аб унясенні змяненняў ва ўказ №87, дзе ўстанаўліваўся парадак і тэрміны будаўніцтва жылых дамоў. Ва ўказе №87 гаварылася, што грамадзянін, які атрымаў зямельны ўчастак, на працягу трох гадоў павінен пабудаваць там дом. У адпаведнасці з праектам новага дакумента агульны тэрмін будаўніцтва дома грамадзянінам будзе прадоўжаны да 7 гадоў. Новым указам будзе мяняцца і парадак кансервацыі незавершаных аб'ектаў будаўніцтва. "Сёння няма праблем атрымаць участкі, праблема ў тым, што не ўсе грамадзяне, якія атрымалі іх, пачынаюць будаваць, не ўсе нават ідуць на рэгістрацыю", - канстатаваў старшыня камітэта. Некаторыя грамадзяне, якія атрымліваюць зямельны ўчастак без аўкцыёну, закладваюць там шэраг фундаментных блокаў, кансервуюць яго як аб'ект незавершанага будаўніцтва і прадаюць як аб'ект незавершанага будаўніцтва. "Гэта гандаль дзяржаўнымі зямельнымі участкамі", - лічыць кіраўнік камітэта. Зменіцца парадак кансервацыі аб'екта, які можна будзе кансерваваць толькі тады, калі "на ўчастку будуць стаяць сценкі, вокны і дах", падкрэсліў Георгій Кузняцоў.-0-

БЕЛТА