У Каменскім сельвыканкаме адбыліся грамадскія абмеркаванні горадабудаўнічага праекта "Генеральны план аг. Камень з праектам дэталёвай планіроўкі кварталаў індывідуальнай жылой забудовы".

Падчас сустрэчы грамадзянам былі даведзены і растлумачаны напрамкі развіцця аграгарадка на перспектыву - да 2040 года.

"Удзел жыхароў у абмеркаванні такіх праектаў важны і неабходны, гэта дазваляе ўлічыць меркаванне людзей на этапе планавання", - адзначылі арганізатары сустрэчы.