На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 57 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай.

Затрымана 12 нецвярозых кіроўцаў і 52 беспраўных.

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 300 уразлівых удзельнікаў дарожнага руху. З іх 29 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 35 — без святлоадбівальных элементаў.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!