На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 36 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 19 — у абласным цэнтры.

Затрымана 17 нецвярозых кіроўцаў і 29 беспраўных.

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 250 пешаходаў. З іх 42 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 121 — без святлоадбівальных элементаў.

- Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!