На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 33 дарожна-транспартныя здарэнні з матэрыяльнай шкодай, з іх 11 - у абласным цэнтры.
Затрымана 9 нецвярозых кіроўцаў і 34 беспраўных. 360 кіроўцаў парушылі хуткасныя абмежаванні.Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 450 пешаходаў. З іх 24 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, звыш 200 - без святлоадбівальных элементаў.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!