На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 28 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 13 - у абласным цэнтры.
Затрымана 9 нецвярозых кіроўцаў і 16 беспраўных.Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 200 пешаходаў. З іх 38 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 70 — без святлоадбівальных элементаў.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!