На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 31 дарожна-транспартнае здарэнне з матэрыяльнай шкодай, з іх 6 – у абласным цэнтры.
Затрымана 13 нецвярозых кіроўцаў і 24 без правоў. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута 226 пешаходаў. З іх: - 26 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, - 37 без святлоадбівальных элементаў.Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!