На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 57 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 26 — у абласным цэнтры.
Затрымана 12 нецвярозых кіроўцаў і 30 беспраўных.Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 300 пешаходаў. З іх 22 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 149 — без святлоадбівальных элементаў.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!