На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 35 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 16 - у абласным цэнтры.

Затрымана 10 нецвярозых кіроўцаў і 17 беспраўных. 425 кіроўцаў парушылі хуткасныя абмежаванні, 18 - правілы абгону.

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута 219 пешаходаў. З іх 23 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 39 - без святлоадбівальных элементаў.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!