На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 48 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 17 - у абласным цэнтры.

Затрымана 10 нецвярозых кіроўцаў і 19 пазбаўленых правоў.

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 250 пешаходаў. З іх 22 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 78 — без святлоадбівальных элементаў.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе!

Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!

У восеньскі перыяд кіроўцам варта надаць асаблівую ўвагу выкананню ПДР пры праездзе пешаходных пераходаў, а пешаходам важна памятаць аб максімальнай асцярожнасці пры перасячэнні праезнай часткі дарогі.