На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 59 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 24 — у абласным цэнтры.

Затрымана 11 нецвярозых кіроўцаў і 14 беспраўных.

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 350 пешаходаў. З іх 28 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 185 — без святлоадбівальных элементаў.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на зімовай дарозе!

Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!