На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 32 дарожна-транспартныя здарэнні з матэрыяльнай шкодай, з іх 14 – у абласным цэнтры.

Затрымана 12 нецвярозых кіроўцаў і 16 пазбаўленых правоў.

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 140 пешаходаў. З іх 18 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 21 – без святлоадбівальных элементаў.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!