На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 31 дарожна-транспартнае здарэнне з матэрыяльнай шкодай, з іх 5 - у абласным цэнтры.
Затрымана 8 нецвярозых кіроўцаў і 21 без правоў. 165 кіроўцаў парушылі хуткасныя абмежаванні, 8 - правілы абгону.
Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута 187 пешаходаў. З іх 16 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 65 - без святлоадбівальных элементаў.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе!
Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!