На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 68 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 22 - у абласным цэнтры.

Затрымана 11 нецвярозых кіроўцаў і 22 беспраўных.

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 350 пешаходаў. З іх 26 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 151 — без святлоадбівальных элементаў.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе!

Зімовая дарога патрабуе ад усіх максімальнай канцэнтрацыі ўвагі.

Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!