На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 53 дарожна-транспартныя здарэнні з матэрыяльнай шкодай, з іх 23 — у абласным цэнтры.
Затрымана 11 нецвярозых кіроўцаў і 17 беспраўных.Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 250 пешаходаў. З іх 20 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння, 135 — без святлоадбівальных элементаў.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!